viasna on patreon

Алесю Кіркевічу на Валадарцы “фільтруюць” карэспандэнцыю

2011 2011-06-11T09:12:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirkevichsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Гарадзенец Алесь Кіркевіч, асуджаны да чатырох гадоў зняволення па абвінавачанні ва ўдзеле ў так званых “масавых беспарадках”, па-ранейшаму застаецца ў следчым ізалятары сталіцы, што па вуліцы Валадарскага. Як паведаміла жонка дэмакратычнага актывіста Надзея Крапівіна, нягледзячы на моцную гарачыню ў ізалятары, Кіркевіч не падаваў хадайніцтва аб яго хутчэйшым пераводзе ў вызначаную калонію ў Наваполацку. Алесь Кіркевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў той жа перапоўненай камеры. Крапівіна паведаміла таксама, што Алесь атрымлівае лісты толькі ад яе і сваёй маці. Між тым, дакладна вядома, што лісты палітычнаму вязню, акрамя блізкіх сваякоў, пішуць іншыя гарадзенцы. Нагадаем, што раней Кіркевіч не атрымліваў усе выпісаныя яму газеты. Такім чынам, асабістая карэспандэнцыя зняволенага “фільтруецца” адміністрацыяй ізалятару.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства