viasna on patreon

Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыіі «Стоп-бензін» (аднаўляецца)

2011 2011-06-08T07:36:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop-benzin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

У судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзяць суды над  затрыманымі удзельнікамі акцыі "Стоп-бензін". Пратаколы складзеныя на  Груздзіловіча Паўла, Кавалгіна Зміцера, Рэдзькіна Аляксандра, Алесю Макась. Прозвішча пятага затрыманага пакуль невядомае.

12-30. Актывісту АГП Зміцеру Кавалгіну суддзя Есіновіч Л. С. прысудзіў 20 базавых велічынь (арт 23-34 КаАП РБ).

12-37. Алесю Макась аштрафавалі на 525 тысяч рублёў. Судзьдзя – Хадановіч.

13-20. Паўла Груздзіловіча пакралі штрафам у памеры 700 тысяч рублёў. Суддзя Есьман.

14-30. Аляксандр Рэдзькін аштрафаваны на 15 базавых велічыняў (525 тыс. рублёў)

7 чэрвеня пад час правядзення ў Менску акцыі «Стоп-бензін». якую арганізаваў аргкамітэт руху «За аўто» ў зьвязку з павышэннем цэнаў на паліва, было затрымана некалькі грамадзян. Так у 20-30 на праспекце Незалежнасці каля парку Янкі Купалы была затрыманая невядомая дзяўчына з плакатам “Стоп-Бензін”. За яе спрабаваў заступіцца актывіст АГП Зміцер Кавалгін, якога таксама затрымалі. Іх адвезлі ў Цэнтральны РАУС Менску.

Пазней стала вядома, што на Кавалгіна складзены пратакол аб адміністратыўным праваапарушэнні за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Ноч ён правёў на Акрэсціна.

Радыё "Свабода" паведамляе пра яшчэ аднаго затрыманага. Гэта - Павал Грузьдзіловіч. Яго затрымалі 7 чэрвеня. Ноч ён правёў у турме на вуліцы Акрэсьціна.

Сёння чакаецца суд. Лёс затрыманай дзяўчыны высвятляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства