viasna on patreon

“Вытокі” - спроба выратаваць ад цемры і ілжы найноўшую гісторыю нашай свабоды

2011 2011-06-06T15:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vytoki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі", што адбылася 6 чэрвеня ў кнігарні “ЛогвінаЎ”, сабрала разам палітыкаў і гісторыкаў, грамадскіх дзеячаў і архівістаў.  Упершыню на Беларусі зробленая спроба стварыць унікальны архіў па гісторыі развіцця грамадзянскай супольнасці і вызвольнага руху цягам апошняга паўстагоддзя. Гэтая супольная ініцыятыва праваабарончага цэнтру "Вясна", арганізацыі "Дыярыуш", Асамблеі НДА і "Цэнтра Супольнасць" найперш павінна зберагчы ўнікальныя гістарычныя матэрыялы для новых пакаленняў беларусаў  і тых, хто ўсур’ёз даследвае сучасную гісторыю.

Архіў дакумэнтаў, фота і відэаматэрыялаў ужо зараз адкрыты для агульнага карыстання праз вэб-сайт "Вытокі". На сайце размешчаны матэрыялы грамадскіх арганізацый, грамадскія і прыватныя зборы, якія датычацца паўстання грамадзянскай супольнасці і апазыцыйных рухаў у Беларусі цягам мінулага і бягучага стагоддзяў. Матэрыялы размяшчаюцца са згоды ўтрымальнікаў у даступнай для свабоднага карыстання форме. Да праекту можа далучыцца кожны, хто мае каштоўныя матэрыялы падобнай тэматыкі.

Вацлаў Арэшка, кіраўнік “Дыярыуша” і адзін з ініцыятараў стварэння вэб-архіву "Вытокі"  паведаміў пад час прэзентацыі, што  “ў такім аб’ёме ніхто да нас не збіраў і не сістэматызаваў архіўныя дакументы, фота і кінаматэрыялы. Лепшы архіўны збор такой тэматыкі хіба што існуе ў органаў бяспекі, аднак наўрад ці ён будзе шырокадаступны”.

Кіраўнік праекта  Ларыса Андросік назвала гэты праект “энцыклапедыяй найноўшай гісторыяй Бедарусі”, стварэнне якой толькі пачалося і галоўная праца яшчэ наперадзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства