viasna on patreon

Каардынатара Рагачоўскага БХД шантажуе КДБ

2011 2011-06-06T08:52:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" ў Рагачове, прадпрымальніка Дзяніса Дашкевіча пасьля прэзыдэнцкіх выбараў абрынуўся шквал праверак з боку фінансавай міліцыі. У выніку яму выпісалі штраф у памеры 1,2 млн. рублёў, які, праўда, абяцалі скараціць у тры разы, калі ён перастане займацца палітычнай дзейнасьцю.

"Я не магу сказаць, што штраф далі незаконна, але яго далі па поўнай. Гэта зрабіў, канечне, не КДБ, але фіінансавая міліцыя вельмі шчыльна з ім супрацоўнічае. Прынамсі, калі ў мяне праводзілі праверкі, дык канфіскавалі ўсе дакументы. Я лепш заплачу штраф цалкам, чым пайду на саступкі", - адзначыў Дзяніс Дашкевіч.

Ён таксама паведаміў, што ў самім КДБ таксама прасілі яго не займацца грамадзка-палітычнай дзейнасцю да 1 ліпеня, пыталіся, што ён зьбіраецца рабіць і г.д. "Я адмовіўся даваць ім якіясьці каментары, толькі сказаў, што, калі працоўныя папросяць мяне дапамагчы ў арганізацыю страйку ці чагосьці падобнага, я не змагу ім адмовіць", - паведаміў рагачоўскі каардынатар БХД. 

"3 ліпеня мы зьбіраемся правесьці мірную сацыяльную акцыю пад лозунгам "Дзе 500 даляраў?". Мы хочам прайсьціся па цэнтральнай рагачоўскай вуліцы Леніна ад мінімаркету "Ўсходні" да райвыканкаму. У панядзелак-аўторак мы канчаткова сфарміруем план акцыі і будзем падаваць заяўку на яе правядзенне. Калі ўлады дазволяць, то мы пройдзем са сцягамі, калі не – толькі с аркушамі фармату А4 з надпісамі "Дзе 500 даляраў?", "Дзе мой заробак?" і г.д. асноўны ўпор мы будзем рабіць на незалежных людзей – прадпрымальнікаў і беспрацоўных, а таксама на работнікаў заводаў", - адзначыў Дзяніс Дашкевіч.

"Мы выбралі 3 ліпеня не таму, што гэта – нейкае свята, дзень незалежнасці ці дзень вызвалення Менска. Мы выбралі яго, таму, што гэта афіцыйны выходны, ніхто працаваць не будзе. Да таго ж, улады зьбіраюцца зладзіць масавыя гуляньні, прамарнаваўшы процьму грошаў. Дайшло да таго, што на іх арганізацыю пачаліся паборы на заводах. І працоўныя гэтым вельмі абураныя. Да таго ж загадзя мы плануем правесці папераджальную акцыю: мы хочам зрабіць маленькія копіі беларускіх рублёў з надпісам"сувенірная прадукцыя" і раздаваць іх людзям", - адзначыў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства