viasna on patreon

Затрыманы юрыст царквы “Новае жыццё”

2011 2011-05-27T09:45:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Cупрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска 26 траўня затрымалі юрыста пратэстанцкай суполкі “Новае жыццё” Сяргея Луканіна.

Вернік паведаміў “Народнай Волі”, што ў цэнтры сталіцы каля рэстарацыі “Макдональдс” чытаў Біблію і заклікаў людзей ва ўмовах крызіса звяртацца да Бога, а не панікаваць і імкнуцца набываць розныя тавары.

У міліцыі на Луканіна склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы  яго  ў правядзенні  несанкцыянаванага сходу. Юрыст патлумачыў, што вакол яго, сапраўды, сабраўся натоўп людзей, якія хацелі паслухаць вытрымкі з найвялікшай з кнігаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства