Анархіст Мікола Дзядок заявіў у судзе пра ціск з боку следства
https://spring96.org/be/news/43431
2011
2011-05-18T15:29:06+0300
2011-05-18T15:29:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывісты анархісцкага руху Максім Веткін і Яўген Селівончык часткова прызналі сваю віну. Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч віну не прызнаюць.
Мікалай Дзядок у зале суда заявіў, што следства аказвала на яго ціск. Па яго словах, падчас знаходжання пад вартай яго неаднаразова выводзілі ў пакой для допытаў. Там з ім вялі гутаркі супрацоўнікі КДБ без прысутнасці адваката і без фіксацыі гэтых гутарак.
Пры гэтым Дзядку пагражалі вялікімі турэмнымі тэрмінамі, больш жорсткімі
ўмовамі ўтрымання ды іншымі непрыемнасцямі. Усё гэта рабілася з мэтай атрымаць
у яго прызнавальныя паказанні.