viasna on patreon

Вілейскі актывіст атрымаў штраф за адмову ад дактыласкапіі

2011 2011-05-15T11:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/susla-valiancin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 мая ў Вілейцы адбыўся суд над мясцовым актывістам Валянцінам Суслам. Хлопцу прысудзілі трыццаць базавых велічыняў штрафу за адмову здаць адбіткі пальцаў. Паколькі паводле закону адказнасці за адмову ад дактыласкапіі не існуе, абвінавачаны Валянцін Сусла быў у “непадпарадкаванні законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”.

Першы раз у Валянціна Суслы патрабавалі здаць адбіткі пальцаў, калі ён быў запрошаны ў Вілейскі РАУС для дачы тлумачэнняў аб тым, што ён рабіў 19 снежня ў Мінску, дзе быў зафіксаваны яго мабільны тэлефон. На просьбу Валянціна супрацоўнікі міліцыі не прадаставілі дакументаў, рэгулюючых парадак правядзення дактыласкапічнай рэгістрацыі, тады ад гэтай працэдуры хлопец адмовіўся.

Другі раз да Валянціна звярнуліся праз позву, дзе было пазначана, што ён выклікаецца ў міліцыю "для  здачы адбіткаў пальцаў". Гэты выклік хлопец атрымаў па месцу працы, і толькі за дзве гадзіны да пазначанага часу – таму прыехаць бы не паспеў у любым выпадку. Калі на наступны дзень Валянцін прыйшоў у міліцыю, то даведаўся, што пратакол аб правапарушэнні ўжо накіраваны ў суд.

Суд адбываўся хутка – каля палутара гадзінаў, і па словах “правапарушальніка”, вынік быў прадказальны спачатку.

З дапамогай праваабаронцаў Валянцін Сусла рыхтуецца абскарджваць пастанову суда.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства