Студэнтак ЕГУ пратрымалі ў міліцыі да 4 раніцы
Позна ўвечары 10 траўня ў менскім метро былі затрыманыя студэнткі ЕГУ Кацярына Клімко (пасля 19.12 была арыштавана на 10 сутак) і Наталля Дрыленка.
Міліцыянты з пункту аховы правапарадку на ст.м.
"Кастрычніцкая" заявілі, што на дзяўчын будуць складацца пратаколы за
лаянку матам у публічным месцы. Затым яны павезлі дзяўчат на экспертызу, аднак
у 4 раніцы раптоўна адпусцілі на пл. "Перамогі". Пра гэта напісала ў
сваім блогу Таццяна Елавая.
«Гэта толькі выпадкі, аб якіх мы ведаем, паколькі гэтыя людзі маюць прамое
дачыненне да грамадзянскай супольнасці (адпаведна, іх выпадкі маюць большую
верагоднасць стаць вядомымі грамадскасці). а колькі яшчэ "звычайных"
людзей церпіць гэтыя ментаўскія начныя забаўкі, калі рабіць няма чаго, а з
дзяўчынамі "пагутарыць" хочацца? Пазор, а не міліцыя»,- напiсала
Елавая.