viasna on patreon

"Аўтарадыё" пакінулі ў ліку "экстрэмістаў"

2011 2011-05-10T17:00:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда 10 траўня адхіліла скаргу "Аўтарадыё". Радыёстанцыя прасіла прызнаць несапраўдным судовае рашэнне ад 29 сакавіка.

Тады Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанню пра спыненне вяшчання гэтай радыёстанцыі. 
У каментары Еўрарадыё Базан паведаміў, што чакае матывавальнай часткі прысуду: "Аўтарадыё" будзе аспрэчваць яго ў наглядным парадку.
Нагадаем, што падставай для закрыцця стала фраза кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, што лёс краіны вырашаецца на плошчы, а не на кухні. Гэтую фразу Мінінфарм палічыў экстрэмісцкім заклікам. Базан нагадаў, што існуюць дзве высновы лінгвістаў - з боку Мінінфарму і з боку "Аўтарадыё". Ніводзін з экспертаў не знайшоў у фразе Саннікава ніякага закліку, але суд не бярэ іх да ўвагі, адзначае Базан. 
Акрамя таго, кажа дырэктар "Аўтарадыё", прызнаць нейкі матэрыял экстрэмісцкім можа толькі суд. Між тым, ніякага суда наконт прызнання фразы Саннікава экстрэмісцкай не было. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства