viasna on patreon

Глыбоцкага актывіста аштрафавалі на 700 тысяч за пікет салідарнасці з палітвязнямі

2011 2011-05-05T17:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bernikovich-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет праходзіў у райцэнтры Глыбокае 19 сакавіка – якраз праз тры месяцы пасьля мінскай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Гэта была адзіная на Віцебшчыне санкцыянаваная акцыя салідарнасці і , верагодна, дазвольнае рашэнне  Глыбоцкага райвыканкаму  раскрытыкавала вышэйшае начальства. Таму арганізатара, актывіста Яраслава Берніковіча, вырашылі “паказальна” пакараць.

Суддзя Глыбоцкага райсуду Станіслаў Трапук пакараў спадара Берніковіча штрафам у памеры 20 базавых велічынь за ўсталяванне намёту, у якім пікетоўцы складалі агітацыйныя матэрыялы.

“Ішоў мокры снег, і мы вырашылі ўсталяваць такі гандлёвы намёт-тэнт, каб скласці там улеткі, аўдыёдыскі, ды і самім схавацца ад дрэннага надвор’я. Праўда, пікетоўцы намётам так і не скарысталіся – гэта быў проста наш “склад”. Дарэчы, на акцыі прысутнічалі і начальнік ідэалагічнага аддзелу, і юрыст райвыканкаму, але ніводзін з іх наконт намёту не сказаў ні слова. Калі гэта парушэнне закону пра масавыя мерапрыемствы, то нам мусілі б ці зрабіць заўвагу ці выклікаць міліцыю, каб зафіксаваць гэты факт… Але міліцыянты прыйшлі да мяне толькі 27 красавіка – праз паўтары месяцы пасля акцыі. Мусіць, нехта ў райвыканкаме проста шукаў нейкіх зачэпак, “ – кажа Яраслаў Берніковіч.

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да актывіста пасля атрымання заявы ад старшыні райвыканкаму Алега Морхата. У гэтай заяве згадваліся і іншыя дэталі: што на пікеце "выкарыстоўваліся не ўказаныя ў заяўцы агітацыйныя матэрыялы" і што акцыя нібыта скончылася на 10 хвілін пазьней, чым было дамоўлена. Але на гэтыя згадкі суддзя ўвагі не звярнуў.

Зрэшты, Станіслаў Трапук не звярнуў увагі і на тое, што заява ў міліцыю напісана ад імя чалавека, які на акцыі не прысутнічаў і ведае ўсё хіба толькі з чужых словаў, і што падпісана заява іншым супрацоўнікам райвыканкаму, хаця ўказана на ёй прозвішча старшыні А.Морхата.

Ну суд прадстаўнікі райвыканкаму не з’явіліся ўвогуле, а ўвесь працэс скончыўся за 20 хвілін.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства