Апазіцыя прапануе «Гомельскай праўдзе» абмеркаваць праблемы свабоды слова
Каардынацыйная рада гомельскай кааліцыі АДС накіраваў рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» зварот з прапановай зладзіць сумесны круглы стол да 3 мая — сусветнага Дня свабоды друку. «Дзяржаўныя выданні часта з'яўляюцца рупарам улады, друкуць прапанаганду, а не аб'ектыўную інфармацыю. У Гомелі — паўмільённым горадзе, няма ніводнага незалежнага грамадскага-палітычнага выдання. Мы прапануем абмеркаваць праблемы свабоды слова і магчымыя шляхі вырашэння дадзенай праблемы», - зазначае сябра каардынацыйнай рады Васіль Палякоў.
«Гомельская праўда» неаднаразова змяшчала на сваіх старонках негатыўныя матэрыялы пра мясцовых апазіцыянераў, нават з непрыхаванымі абразамі. Прадстаўнікі палітычных партый спрабавалі абараніць свой гонар і рэпутацыю ў судзе, але практычна безвынікова. Аднойчы толькі суд абавязаў рэдакцыю газеты абвергнуць пададзеныя звесткі: аўтар газетнага артыкулу дайшоў да таго, што назваў «бамжом» старшыню Гомельскай гарадской арганізацыі партыі АГП Андрэя Толчына. Перад ім потым газета выбачалася. На рахунку журналістаў газеты — абразы ў бок палітпрызыўніка Зміцера Жалезнічэнкі, правабааронца Леаніда Судаленка, шэрагу мясцовых незалежных журналістаў. Нядаўна «Гомельская праўда» надрукавала і абразлівы артыкул пра Паўла Шарамета.
“Праваабарончая хроніка”