Вобыскі ў Бабруйску працягваюцца
Бабруйчанін Максім Чарняк, якога апошнім часам даволі часта
выклікалі на допыты ў міліцыю, сцвярджае, што ўвага да яго з боку праваахоўных органаў не зменшылася.
- Я забег да свайго знаёмага, каб аддаць рэчы, якія пазычаў, - распавядае Максім. – І праз некалькі хвілін пасля майго сыходу да яго прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і адзін супрацоўнік КДБ з вобыскам. Шукалі нейкую зброю. Мой знаёмы сцвярджае, што без санкцыяў, але міліцыянты абшукалі ўсю яго кватэру. Варта адзначыць, што гэты чалавек не мае ніякага дачынення да палітыкі ці грамадскай дзейнасці, таму я ўпэўнены, што гэты вобшук – з-за мяне. Мабыць, яны падумалі, што я нешта прынёс яму “супрацьзаконнае”, бо я вяртаў яму рэчы ў вялікай торбе, у якой звычайна носяць рыбалоўчыя ці паляўнічыя прылады. Варта адзначыць, што мой знаёмы не з’яўляецца паляўнічым, таму на праверку
наяўнасці зброі ці боепрыпасаў гэта не падобна…
“Праваабарончая хроніка”