viasna on patreon

У Гомелі распаўсюджваюцца запрашэнні на санкцыянаваны мітынг апазіцыі

2011 2011-04-27T21:53:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі гарвыканкам упершыню за 7 гадоў дазволіў апазіцыі правесці ў горадзе мітынг. Масавае мерапрыемства пройдзе на адзінай дазволенай пляцоўцы — каля ДК «Віпра» таварыства глухіх, 1 мая. Заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства накіроўвалі прадстаўнікі партыі левых «Справядлівы свет». 27 красавіка апазіцыянеры пачалі распаўсюджваць у Гомелі інфармацыйныя матэрыялы з нагоды мітынгу і запрашаць прыняць у ім удзел жыхароў абласнога цэнтра.

«Калі вы за абарону правоў чалавека працы, за сацыяльна-эканамічную стабільнасць, супраць павышэння коштаў, супраць рашэння створаных уладамі эканамічных праблем за кошт простых людзей — мы чакаем вас на мітынгу», - гаворыцца ў запрашэнні.

Інфармацыйныя матэрыялы актывісты распаўсюджваюць у шматлюдных месцах Гомеля — каля кірмашоў, буйных крамаў, на прыпынках грамадскага транспарту.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства