Глыбоцкага актывіста будуць судзіць за пікет салідарнасці з палітвязнямі
Пікет праходзіў у Глыбокім яшчэ 19 сакавіка, прычым з дазволу мясцовых уладаў. Але сёння да арганізатара Яраслава Берніковіча прыйшлі міліцыятны і склалі пратакол за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Падставай для складання пратаколу стала заява старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Алега Морхата.
Яраслаў Берніковіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі паказалі яму заяву, а таксама прыкладзеныя да яе фотаздымкі пікету, якія рабіў прысутны на акцыі кіраўнік ідэалагічнага адзьдзелу Міхаіл Чарапкоўскі
“Спадар Чарапкоўскі ведаў, што акцыя дазволеная, прычым гэта была адзіная дазволеная на Віцебшчыне акцыя ў падтрымку палітвязняў, зняволеных пасля мінскіх падзеяў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Загадчык ідэалагічнага аддзелу бачыў, што мы паставілі намёт, бо ішоў мокры снег, што мы выйшлі з плакатамі і раздаём мінакам улеткі. Але заўваг ад яго не паступала. Цяпер плакаты і ўлёткі ў заяве, падпісанай старшынём райвыканкаму, названыя “не ўказанымі ў заяўцы агітацыйнымі матэрыяламі”, усталяванне намёту ён таксама лічыць супрацьзаконным… І яшчэ там сказана, што акцыя скончылася на 10 хвілін пазней, чымсці было дамоўлена. З апошнім катэгарычна не згодны не толькі я, але і ўсе ўдзельнікі нашага пікету”, -- кажа Яраслаў Берніковіч.
Міліцыянты склалі на Яраслава Берніковіча пратакол пра парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі паводле артыкула 23.34 КоАП РБ. У Глыбоцкі раённы суд актывіст мусіць з’явіцца 5 траўня.
“Праваабарончая хроніка”