viasna on patreon

Барысаўскіх дэмакратаў пільнуюць людзі ў цывільным

2011 2011-04-27T11:33:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Барысаве павінна адбыцца сустрэча дэмактыва горада, дзе плануецца абмеркаваць паўсядзённыя пытанні. З самай раніцы некаторыя дэмакраты заўважылі, што «нешта не так».

Як паведамляюць арганізатары сустрэчы Сяргей Салаш і Міхаіл Васільеў, яны ўжо адчуваюць на сабе пільную ўвагу нейкіх «людзей у цывільным ». «З акна кватэры ўбачыў, што каля пад'езда стаіць машына, у якой сядзяць мужчыны выгляду зусім пэўнага: відавочна спецслужбісты, - распавядае Сяргей Салаш. - Тое ж самае і ў Васільева. Нас, мабыць, пасуць ».

Міхаіл Васільеў таксама з самай раніцы заўважыў каля свайго пад'езда аўтамабіль, у якім знаходзяцца людзі ў цывільным. «пільнуюць!», - так дэмактывіст пракаментаваў сітуацыю.

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства