viasna on patreon

Дырэктар Цэнтра радыяцыйнай медыцыны адмяніў сустрэчу з ліквідатарамі-чарнобыльцамі

2011 2011-04-19T11:54:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады Гомельскай вобласці супрацьстаяць публічным абмеркаванням вострых праблем чарнобыльскіх ліквідатараў. Такія высновы робіць ліквідатар-чарнобылец, інвалід другой групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў, які ўжо на працягу двух месяцаў натыкаецца на адмовы і забароны правядзення сходу ліквідатараў. Спачатку ліквідатар намагаўся правесці ў Калінкавічах сход, прымеркаваны да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС. Заявы з просьбай прадставіць памяшканне для сходу ён накіроўваў у ваенкамат і райвыканкам, але падтрымкі і паразумення там не знайшоў. Ліквідатарам прапанавалі самастойна знайсці памяшканне і ў цалкам аплаціць яго арэнду.

Затым Васіль Сіліверст дамовіўся з кіраўніцтвам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека аб сумесным мерапрыемстве. Мэтай мерапрыемства ставілася абмеркаванне праблем ліквідатараў, высвятленне сувязі іх захворванняў з аварыяй на ЧАЭС, уплыў малых доз радыяцыі на чалавека. «Усе было дамоўлена і ўзгоднена з Міністэрствам аховы здароўя, былі прызначаны адказныя за мерапрыемства з боку кіраўніцтва цэнтра радыяцыйнай медыцыны. Было вырашана правесці сустрэчу 23 красавіка, я асабіста неаднаразова сустракаўся з дырэктарам Цэнтра Аляксандрам Ражко. І вось 18 красавіка мне патэлефанавалі і паведамілі, што мерапрыемства адмянілі па загаду кіраўніцтва. Маўляў, 23 красавіка супрацоўнікі Цэнтра раз'едуцца па чарнобыльскіх раёнах, і не будзе каму праводзіць сустрэчу. Матывацыя іх непераканаўчая. Гэта смешна, як і тое, што нам прапанавалі перанесці сустрэчу на май ці на чэрвень», - патлумачыў ліквідатар.

Ён лічыць, што спецыялісты Цэнтру не могуць адказаць на пытанні, пастаўленыя чарнобыльскімі ліквідатарамі. «Спецыялісты Цэнтру пішуць дысертацыі па ліквідатарах-чарнобыльцах, а сустрэцца з намі не хочуць», - дадае Васіль Сіліверст.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства