Чарговая скарга праваабаронцы Сяргей Гоўшы - пракурору горада
12 красавіка у Баранавічах праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў пракурору горада скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ.
У скарзе пракурору паведамляецца, што 3 лютага 2011 года праваабаронца быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел упраўлення КДБ на допыт у якасці сведкі па так званай справе аб масавых беспрадках. У адпаведнасці з арт. 62 Канстытуцыі, Сяргей Гоўша прасіў супрацоўнікаў КДБ дапусціць да ўдзелу ў працэсуальным дзеянні ў якасці свайго прадстаўніка Пятровіча К. І., які з`яўляецца кваліфікаваным юрыстам.
Нажаль, службовыя асобы гарадскога аддзела КДБ, якія вялі допыт – опер-упаўнаважанныя Цімафееў В.А. і Галубкоў В.Г. - у задавальненні хадайніцтва С.Гоўшу адмовілі. Таму праваабаронца 15 лютага накіраваў на імя начальніка гарадскога аддзела КДБ скаргу на дзеянні службовых асобаў аддзела. Ён прасіў прыняць адпаведныя захады дзеля абароны сваіх правоў і свабодаў і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленнай заканадаўствам адказнасці.
Аднак намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці паведаміў праваабаронцу ў пісьмовым адказе, што ў выніку праведзенай праверкі парушэння дзеючага заканадаўства з боку службовых асобаў упраўлення не ўстаноўлена.
З дадзенай высновай намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Сяргей Гоўша не пагадзіўся, таму і звярнуўся ў гарадскую пракуратуру. Ён просіць пракурора горада прызнаць дзеянні ўпаўнаважаных асобаў Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ неправамернымі, парушаючымі яго канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу.
“Праваабарончая хроніка”