Брэсцкую актывістку Людмілу Дзянісенка выклікалі ў КДБ у сувязі з тэрактам
https://spring96.org/be/news/42583
2011
2011-04-12T14:04:30+0300
2011-04-12T14:04:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых
"Справядлівы свет" Людмілу Дзянісенка выклікалі ў
КДБ у сувязі з тэрактам у Мінску.
Як паведаміла БелаПАН
Дзянісенка, 12 красавіка каля 11.00 на хатні тэлефон патэлефанаваў чалавек, які
прадставіўся супрацоўнікам КДБ. "Ён заявіў, што мяне запрашаюць для
дачы сведчанняў, — сказала яна. — Пасля чаго я спытала: "Ці звязана гэта з
учорашнім выбухам у метро?" На што мне адказалі, што так, звязана".
"Наколькі я валодаю інфармацыяй, я першая з брэсцкіх кіраўнікоў
партыйных структур, каго выклікаюць з нагоды выбуху ў Мінску. Думаю, што я не
апошняя. Дзівіць тое, што пачалі з жанчыны", — адзначыла Дзянісенка.