Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
“Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.
Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
Сёння, 5 красавіка, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” для слухачоў падрыхтавана “Хроніка пераследу” - агляд парушэнняў правоў чалавека, у якім прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – падрабязнасці пра крымінальны пераслед журналіста “Газеты Выборчай” Анджэя Пачобута і ўзмацненьне пераследу незалежных журналістаў.
Сённяшні госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – дырэктар Інстытута палітычных даследваньняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.
Рубрыка “Рэха Плошчы” працягвае знаёміць вас з крымінальным пераследам у дачыненьні да экс-кандыдадатаў у прэзідэнты і ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску на плошчы Незалежнасьці 19 снежня.
Музычныя паўзы на гэты раз аздобленыя кранальнымі спевамі Вальжыны Цярэшчанка.
Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.