viasna on patreon

Падчас візіту Лукашэнкі ў Кобрын горад быў паралізаваны

2011 2011-04-05T19:39:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agit-lukashenka3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо зраніцы 5 красавіка міліцыяй і спецслужбамі былі блакаваны ўсе цэнтральныя вуліцы Кобрына.  Былі ацэпленыя не толькі дарогі, але і ўсе падваротні. На кожным перакрыжаванні вуліц стаялі людзі ў цывільным. Кобрынцы перадавалі адзін аднаму: “Лукашэнка прыязджае”.

Людзей турбавала, што была паралізавана частка горада з асноўнымі крамамі, прадаўцы пустуючых крамаў абураліся таксама.

А вось у Маларыту Лукашэнка не прыехаў, хаця напярэдадні мясцовыя чыноўнікі далі наказ  гарадскім службам вычысціць галоўную вуліцу горада па прычыне прыезда кіраўніка дзяржавы: некалькі дзён мялі, граблі, вывозілі, пакуль вуліца не набыла належны выгляд. Намаганні маларыцкіх чыноўнікаў не былі ацэнены тым, на каго яны былі разлічаны.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства