Суд аштрафаваў Паліну Панасюк
Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў актывістку Маладога Фронту Паліну Панасюк штрафам у 22 базавыя велічыні. Дзве базавыя велічыні – “за хуліганскія дзеянні” і 20 – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Паліна лічыць гэты прысуд палітычным.
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Малей пацвярджае меркаванне актывісткі:
- Я лічу, што ў дадзеным выпадку парушаецца права грамадзян на свабоду словаў і меркаванняў. Паліна Панасюк мела права вывесіць бел-чырвона-белы сцяг і партрэты палітвязняў.
Але яе права на недатыкальнасць асабістага жыцця было парушана. За ёю сачылі “ціхары”. Таму што не паспела яна вывесіць расцяжку з бел-чырвона-белым сцягам, як яе затрымаў чалавек у цывільным. Яна стала крычаць, калі яе затрымалі, надзелі кайданкі і сталі запіхваць у аўтамабіль. Гэта нармальная рэакцыя чалавека на правакацыйныя дзеянні.
Нагадаем, што Паліна Панасюк была затрымана чалавекам у цывільным, які выклікаў на падмогу міліцэйскі нарад на цэнтральным рынку Брэста. Ёй было прад’яўлена абвінавачванне па двух артыкулах: хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
“Праваабарончая хроніка”