viasna on patreon

Магілёў: Уладзімір Лапцэвіч – 7 сутак, Зміцер Салаўёў – 5 сутак

2011 2011-03-28T18:00:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 сакавіка суд Ленінскага раёна г.Магілёва вынес выракі затрыманым на Дзень Волі журналісту “БелаПАН” Уладзіміру Лапцэвічу і лідэру Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцеру Салаўёву. Затрыманыя абвінавачваліся ў адміністрацыйных правапарушэннях -  дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Уладзімір Лапцэвіч атрымаў разам сем сутак адміністрацыйнага арышту – суткі за лаянку і шэсць сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Яго судзіла суддзя Ірына Ланчава. Суддзя не задаволіла яга хадайніцтва аб вядзенні судовага пасяджэння на беларускай мове і не запрасіла ў суд перакладчыка.  

Зміцер Салаўёў атрымаў пяць сутак адміністрацыйнага арышту – двое сутак за лаянку і трое сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Прысуд яму вынес суддзя Станіслаў Шандаровіч.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што гэтыя прысуды незаконныя.

“Гэтыя прысуды - гэта помста выконваючага абавязкі намесніка начальніка аддзела аховы прапапарадку таварыша Цецярукова за скаргі ў адрас міліцыі і рэпартажы пра гэта. Гэтыя прысуды будуць абскарджаны ў трохдзённы тэрмін”, - паведаміў Барыс Бухель.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства