viasna on patreon

У Магілёве судзяць Салаўёва і Лапцэвіча

2011 2011-03-28T14:15:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salaujou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

28 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна з 12.15 разглядаюцца адміністратыўныя справы затрыманых 25 сакавіка на Дзень Волі старшыні абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцера Салаўёва і журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча.

Затрыманыя абвінавачваюцца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў дробным хуліганстве.

Са словаў адбыўшага адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага ўтрымання журналіста Алеся Асіпцова (затрыманага 24 сакавіка і асуджанага на трое сутак за дробнае хуліганства), Зміцер Салаўёў абвесціў галадоўку і адмаўляецца ад прыёму ежы ўжо трэці дзень.

“Я сядзеў у суседняй камеры з ім, - гаворыць Алесь Асіпцоў, - і чуў, што калі ахоўнікі прыношалі яму ежу, то ён адмаўляўся яе прымаць”.

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што старшыня Ленінскага раённага суда г. Магілёва Галіна Кужалева паведаміла яму, што не дапусціць яго ў якасці грамадскага прадстаўніка да затрыманых на судовым пасяджэнні.

“Сваё рашэнне суддзя абумовіла тым, што дапускаць грамадскага прадстаўніка ў адміністрацыйнай справе не прадугледжана законам. Гэта можна рабіць толькі ў Грамадзянскім кодэксе”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

Тым не менш праваабаронца адзначае, што ў Менскім гарадскім судзе яго дапусцілі быць грамадскім прадстаўніком.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства