viasna on patreon

У Бабруйску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі

2011 2011-03-24T17:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salidarnasc-babrujsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 сакавіка ў цэнтры Бабруйска з’явіліся плакаты з надпісамі “Свабоду Паўлу Севярынцу” і “Свабоду Змітру Дашкевічу”.
Дзесяткі плакатаў з партрэтамі вядомых грамадска-палітычных дзеячоў развешаны ў горадзе на інфармацыйных стэндах, сценах будынкаў.   

Нагадаем, што лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч у  гэты дзень быў асуджаны за “злоснае хуліганства” на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Павел Севярынец, які з’яўляўся старшынёй гэтай моладзевай арганізацыі ў 1999 – 2004 гг., з 20 снежня ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ .

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства