viasna on patreon

У Магілёве за "хуліганства" затрымалі журналіста Алеся Асіпцова

2011 2011-03-24T16:37:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго жонка Алена.

Як кажа жанчына, ёй пазваніў міліцыянт. Ён паведаміў, што яе мужа затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва за “дробнае хуліганства”. Сёння ўвечары над ім мусіць адбыцца суд.

Алена Асіпцова адзначае, што ёй не сказалі, дзе знаходзіцца яе муж у цяперашні час. Алесь Асіпцоў акрэдытаваны ў Магілёве як журналіст інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства