viasna on patreon

Правы чалавека ў Беларусі - зноў на павестцы дня Савета пры Прэзідэнце па правах чалавека

2011 2011-03-19T10:25:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jurauandrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Андрэй Юраў

Праваабаронца Андрэй Юраў

18 сакавіка праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які раней быў затрыманы ў Мінску і пакінуў краіну раніцай паводле адпаведнага загаду, прысутнічаў на паседжанні Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры Прэзідэнце РФ.

На паседжанні Савета была заслухана інфармацыя аб дзейнасці Камітэта міжнароднага кантролю і Міжнароднай назіральнай місіі, а таксама ўхваленая наступная праца Савета па некалькіх накірунках, звязаных з сітуацыяй у Беларусі. У прыватнасці, Савет пры прэзідэнце РФ плануе стварэнне групы па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў сферы гарманізацыі прававых сістэм абедвюх краін.

Таксама Савет мае намер заняцца распрацоўкай заканадаўчых мер па забеспячэнні магчымасці працы расійскіх адвакатаў у Беларусі, а беларускіх - у Расіі. Яшчэ на паседжанні фігуравала высвятленне сітуацыі са спісамі "неўяздных" грамадзян РФ, якія не здзейснілі на тэрыторыі Беларусі крымінальных злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў, паведамляе інфармацыйная служба Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства