viasna on patreon

Прадстаўнікі Беларусі адмовіліся ад дыялогу ў Савеце па правах чалавека ААН

2011 2011-03-18T15:10:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/oon1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 сакавіка, у панядзелак, на 16-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіць зараз у Палацы Нацый у Жэневе (Швейцарыя), прадстаўнік дэлегацыі Літвы агучыў сумесную заяву 45 дзяржаў па сітуацыі ў Беларусі. Яго падпісалі ўсе члены ЕС і краіны-кандыдаты, Нарвегія, Швейцарыя, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Ізраіль і Замбія, а таксама далучыўся Габон.
У заяве, адрасаванай беларускім уладам, і ў першую чаргу Прэзідэнту Лукашэнку, дзяржавы выказваюць сваю занепакоенасць парушэннямі правоў чалавека пасля 19 снежня 2010 года, якія выявіліся ў ўжыванні гвалту да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту, у арыштах і вынясенні прысудаў палітычным апанентам. Аўтары заявы таксама выказваюць асаблівую заклапочанасць паведамленнямі аб запалохваньні адвакатаў, якія аказваюць юрыдычную дапамогу адвольна затрыманым, а таксама аб прымяненні да арыштаваных катаванняў.
Заява заклікае улады Рэспублікі Беларусь неадкладна і без якіх бы то ні было ўмоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх затрыманых па палітычных падставах пасля выбараў 19 снежня 2010 года, выконваць правы чалавека арыштаваных і іх сем'яў, у першую чаргу права на абарону ў судзе. Акрамя таго, аўтары заявы настойліва рэкамендуюць спыніць перасьлед незалежных СМІ, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў, а таксама паважаць права на свабоду сходаў, асацыяцый і свабоду выказвання меркавання.
Уладам Рэспублікі Беларусь таксама прапануецца ў поўнай меры супрацоўнічаць з Офісам Вярхоўнага камісара ААН і механізмамі Савета ААН па правах чалавека, а таксама перагледзець рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ і супрацоўнічаць з яго Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) для забеспячэння выканання абавязацельстваў дзяржавы ў сферы «чалавечага вымярэння».
45 дзяржаў таксама нагадалі прадстаўнікам Беларусі аб накіраванай ім 18 лютага прапанове арганізаваць брыфінг ў Савеце па правах чалавека па сітуацыі ў краіне і выказалі надзею на станоўчы адказ.
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь у сваім зваротным выступе заявілі: «Мы не лічым неабходным каментаваць змешчаныя ў гэтым выступе галаслоўныя абвінавачванні». Беларускі бок расцаніў сумесную заяву як «дезавуяванне раней накіраванага нам запрашэння да ўдзелу ў брыфінгу» і пацверджанне таго, што ініцыятыва аб брыфінгу "першапачаткова не мела нічога агульнага з дыялогам, на аснове якога павінны разглядацца пытанні правоў чалавека». Аўтараў заявы таксама абвінавацілі ў палітыцы «падвойных стандартаў», паколькі і ў тых краінах, ад імя якіх яно было зроблена, «знойдзецца нямала актуальных у тым кантэксце праблем у сферы правоў чалавека».
У адказе прадстаўнікі Беларусі зноў паўтарылі пазіцыю, што акцыя пратэста 19 снежня не зьяўлялася мірным сходам, а суправаджалася гвалтам і беспарадкамі, у сувязі з чым ўлады краіны лічаць «наступ прававых наступстваў» заканамерным.
Сумеснае заяву ў цэлым было названа «неабгрунтаваным і палітычна матываваным", што, на думку беларускага боку, супярэчыць прынцыпам, на якіх павінна будавацца праца Савета.
Нагадаем, што раней, 3 і 4 сакавіка, прадстаўнікі міжнародных праваабарончых і грамадзянскіх арганізацый правялі ў Жэневе шэраг сустрэч і мерапрыемстваў у рамках 16-й сесіі Савета з мэтай дамагчыся ад яго прыняцця рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі ( http://www.hrwatch-by.org/pravozashchitniki-pytayutsya-dobitsya-reaktsii-soveta-oon-po-pravam-cheloveka-na-situatsiyu-v-belaru ). На жаль, праект рэзалюцыі па Беларусі так і не быў унесены на разгляд Савета да крайняга тэрміну - 17 сакавіка, і зробленая ў панядзелак сумесная заява, падобна, так і застанецца адзінай афіцыйнай рэакцыяй на сітуацыю ў краіне ў рамках гэтага міжнароднага органа.
 
Дадатковая інфармацыя:
Відэазапіс выступу прадстаўніка Літвы ад імя групы дзяржаў:

http://webcast.un.org/ramgen/ondemand/conferences/unhrc/sixteenth/hrc110314pm4-eng.rm?start=00:06:21&end=00:11:18
 
Афіцыйны адказ беларуcской дэлегацыі:

http://webcast.un.org/ramgen/ondemand/conferences/unhrc/sixteenth/hrc110314pm4-eng.rm?start=00:40:26&end=00:42:52 (на англ. яз.)

http://webcast.un.org/ramgen/ondemand/conferences/unhrc/sixteenth/hrc110314pm4-orig.rm?start=00:40:26&end=00:42:52 (на рус. яз.)
 
Міжнародная назіральная місія Камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства