viasna on patreon

“Магілёўскія ведамасці”: Наталля Шкадун - “гераіня жоўтых старонак”

2011 2011-03-17T15:28:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magil.vedamasci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Так абазвала магілёўская абласная газета “Магілёўскія ведамасці”, заснавальнікам якой з’яўляецца Магілёўскі аблвыканкам, маці-гераіню Наталлю Шкадун, якая некалькі месяцаў назад абвяшчала галадоўку з мэтай атрымання неабходных ёй па закону кватэр. Дасталося і журналісту Алесю Буракову, які аказваў інфармацыйную падтрымку галадаючай маці пяцёх дзяцей.

У прыватнасці ў артыкуле “В марте в микрорайоне Спутник будет введен в эксплуатацию дом с двумя трехкомнатными квартирами для семьи Шкадун” за аўтарствам некага Аксаніна гаворыцца, што Наталлі Шкадун, пачынаючы з 2005 года, каля 20 разоў прапаноўваліся варыянты атрымання кватэр у розных раёнах г.Магілёва. Апроч гэтага, звяртаецца ўвага на тое, што Наталля Шкадун немаверна хацела атрымаць кватэру ў доме, што пабудавалі ў самым цэнтры горада па вул. Лепяшынскага, таму гэта і стала нагодай для галадоўкі.

Наталля Шкадун адзначае, што першы раз будаваць жыллё ёй прапанавалі ў 2006 годдзе на вуліцы Крывуліна, аднак з-за бюракратычных правалочак банк не адкрыў ёй крэдытную лінію.

“Я прастаяла сем год на чарзе, каб атрымаць жыллё, хаця па закону я мусіла яго атрымаць праз год, - гаворыць Наталля Шкадун, - Я была на прыёме ў былога старшыні гарвыканкама Віктара Шорыкава і той мне сказаў, што калі я не перастану пісаць скаргі ў розныя інстанцыі, то зусім не атрымаю гэтага жылля”.

Жанчына адзначае, што потым яе ўключылі ў спіс забудоўшчыкаў ДБК, які збіраўся будаваць дом па вуліцы Лепяшынскага, аднак банк у чарговы раз не выдаў льготны крэдыт і яе выключылі з ліку дольшчыкаў.

“Пазней мне прапанавлі будаваць кватэру па вуліцы Чэхава, аднак я высветліла, што дом з’яўляецца замарожаным ужо тры гады і адмовілася ад такой прапановы, - працягвае Наталля, - пасля я разаслала лісты па пошце ў розныя інстанцыі, дзе пазначыла што калі мне не дадуць магчымасць, як шматдзетнай маці, пабудаваць кватэру – я абвешчу галадоўку. Пасля гэтага мне прапанавалі каля дзесятка розных варыянтаў, якія ніяк мне не пасавалі і я адважылася галадаць”.

Наталля Шкадун адзначае, што на шосты дзень галадоўкі яе выклікаў да сябе на прыём старшыня магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўку, у выніку чаго ёй прапанавалі ўжо гатовыя две трохпакаёвыя кватэры ў адным доме.

Журналіст “Дойчэ Bэле” Алесь Буракаў адзначае, што вельмі рад таму, што ўлада заўважае пратэсты звычайных людзей, якія ў сваю чаргу дабіваюцца станоўчых рашэнняў у сваіх пытаннях.

“Я сяння збіраюся схадзіць у госці ў рэдакцыю гэтай газеты і паразмаўляць праз рэдактара з аўтарам гэтага артыкула. Калі я пісаў артыкул, то кіраваўся фактамі, а якія факты ёсць у гэтага чалавека?” – задаецца пытаннем Алесь Буракоў.

“Ці ведае ён, што Наталля Шкадун мела атрымаць кватэру па вуліцы Лепяшынскага, бо была яе чарга і яна была ў спісе? Чаму ў гэтым сацыяльным доме пакуплялі кватэры чыноўнікі па 650 даляраў за метр квадратны? Якім чынам здолела атрымаць кватэру 28-гадовая незамужняя прадпрымальніца, прастаяўшы ў гэтай чарзе на жыллё ўсяго паўгады? Можа калі не журналіст гэтага артыкула, дык рэдактар адкажа на гэтыя пытанні?, - працягвае Алесь Буракоў.

Наталля Шкадун пры дапамозе праваабаронцаў збіраецца абскарджваць інфармацую, якая змешчана на старонках “Магілёўскіх ведамасцей”.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства