viasna on patreon

Расійскага праваабаронцу Андрэя Юрава могуць дэпартаваць з Беларусі

2011 2011-03-17T09:18:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yurau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Допыт затрымананага позна ўвечары 16 сакавіка кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі Андрэя Юрава пачнецца ў 11 гадзін. Статус затрыманага праваабаронцы пакуль невядома.

Учора ён быў дастаўлены ў Савецкі РУУС Менска, аднак дзе правёў ноч – пакуль невядома, паколькі сувязь з ім адсутнічае.

Па папярэдняй інфармацыі яго спрабавалі звінаваціць у незаконным перасячэньні беларускай мяжы. Адкрытыя крыніцы ў інтэрнэце паведамляюць, што Андрэю Юраву пагражае крымінальны пераслед за пазапраўнае перасячэнне беларускай мяжы. Па частцы 2 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса Беларусі праваабаронцы можа пагражаць арышт на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў ці пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Магчыма, што сёньня ў дачыненьні да праваабаронцы будзе распачатая адміністратыўная вытворчасць і ён можа быць дэпартаваны з Беларусі.

У дадатак:  Амбасада Расеі накіравала ноту ў МЗС Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства