viasna on patreon

Суд над назіральнікам кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” адбудзецца 10 сакавіка

2011 2011-03-09T15:35:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shytal11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Грамадскі актывіст з Глыбокага, карэспандэнт інтэрнэт-выдання “Весткі” (westki.info) Кастусь Шыталь атрымаў позву на 10 сакавіка ў Глыбоцкі раённы суд. Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў ён быў назіральнікам за выбарамі ад БХК.

Першапачаткова разгляд справы меў адбыцца 3 сакавіка, аднак пасля яўкі актывіста ў суд высветлілася, што судовае паседжанне не адбудзецца, бо яно не было прызначана.

Кастуся Шыталя абвінавачваюць у парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса, то бок у перавышэнні паўнамоцтваў назіральніка за ходам выбараў. Падставай стала тое, што назіральнік быццам бы задаваў студэнтам ліцэя пытанні, ці добраахвотна яны ідуць на датэрміновае галасаванне.

На думку Кастуся Шыталя, ягоны пераслед можа быць выкліканы жаданнем мясцовай улады адпомсціць яму за выкрыццё фальсіфікацый вынікаў галасавання ў часе выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства