viasna on patreon

"Міжнародная амністыя" заклікала масава пісаць лісты Лукашэнку і Васілевічу

2011 2011-03-09T13:33:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і іншых 11 вязняў сумлення.

Таксама праваабаронцы патрабуюць правесці незалежнае расследаванне заяваў пра катаванні зняволеных у ізалятары КДБ і дазволіць доступ медыцынскіх экспертаў да ўсіх затрыманых.

"Міжнародная амністыя" таксама просіць нагадаць беларускім чыноўнікам, што Беларусь падпісала Міжнародны пакт па грамадзянскіх і палітычных правах, а значыць мусіць не дапускаць выпадкаў катаванняў і безчалавечнага абыходжання, а таксама праводзіць хуткае і незалежнае расследаванне заяваў па адпаведных фактах.
Нагадаем, аўтарытэтная праваабрончая арганізацыя, акрамя Аляксандра Атрошчанкава, прызнала вязнямі сумлення Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Ірыну Халіп, Аляксандра Фядуту, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзьку, Уладзіміра Кобеца, Змітра Бандарэнку, Аляксандра Арастовіча і Сяргея Марцалева.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства