22 лютага пачнецца суд над расіянамі за ўдзел у Плошчы
https://spring96.org/be/news/41334
2011
2011-02-16T17:51:59+0200
2011-02-16T17:51:59+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовы працэс над расійскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам пачнецца 22 лютага ў Маскоўскім судзе Мінска.
Пачатак першага паседжання – у 10 гадзінаў.
Адрас Маскоўскага суда: Мінск, праспект газеты Праўда, 27.
Грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў былі затрыманы 19 снежня пры разгоне акцыі пратэсту на Плошчы і напачатку асуджаны на 10 сутак арышту. Пасля адбыцця адміністратыўных тэрмінаў 29 снежня былі зноў затрыманыя ў рамках крымінальнай справы і змешчаны пад варту (зараз знаходзяцца ў СІЗА па вул. Валадарскага). Абодва абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 293 КК – “удзел у масавых беспарадках”.