Сяргей Гоўша: Статус сведкі мяне здзіўляе
https://spring96.org/be/news/41116
2011
2011-02-04T09:27:38+0200
2011-02-04T09:27:38+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 3 лютага дапыталі ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках.
Як распавёў Intex-press праваабаронца,
перад пачаткам допыту ён папрасіў, каб пры размове прысутнічаў яго прадстаўнік,
бо Канстытуцыя такое права дае. Аднак у гэтым было адмоўлена.
Допыт доўжыўся каля дзвюх гадзінаў. Напрыканцы гутаркі супрацоўнікі КДБ ўзялі
падпіску аб неразгалошванні.
Гоўша змог паведаміць, што выклікалі яго ў якасці сведкі па крымінальнай справе
аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. І такі статус яго здзіўляе: "Бо
ў той дзень у Мінску мяне не было".