Ператрус у Калінкавічах
https://spring96.org/be/news/41071
2011
2011-02-02T16:23:32+0200
2011-02-02T16:23:32+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
2 лютага прайшоў ператрус у апазіцыйнай
актывісткі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай, паведамляе прэс-служба БХД.
Двое супрацоўнікаў КДБ на працягу двух гадзінаў праводзілі ператрус дома ў
Тамары Зайцавай ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
У пастанове на ператрус было паказана, што Тамара Аляксееўна з'яўляецца сведкам
у справе аб масавых беспарадках 19 снежня.
Як адзначыла актывістка, на Плошчы яна не прысутнічала, так як 19 снежня была
назіральнікам на адным з участкаў у Калінкавічах, але яе довады не спынілі
супрацоўнікаў КДБ.