Выкладчыка БНТУ звольнілі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня
Дацэнта кафедры фізвыхавання, заслужанага трэнера Беларусі Андрэя Вількіна звольнілі з БНТУ за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.
Як стала вядома charter97.org,
адміністрацыя ВНУ вымусіла Андрэя Якаўлевіча напісаць заяву пра звальненне
"па згодзе бакоў".
Андрэй Вількін быў арыштаваны 19 снежня і адседзеў 15 сутак у СІЗА Жодзіна. Там
жа ён адсвяткаваў свой дзень нараджэння 31 снежня.
Разам з Андрэем 19 снежня была затрыманая яго жонка 12-разовая чэмпіёнка Еўропы
па каратэ Святлана Вількіна і сын. Сяброўка затрыманай Людміла пасля затрымання
распавяла, што сям’я ня мела агрэсіўных намераў і выйшла на мірную
дэманстрацыю.
Па словах Людмілы, верагодна, што Святлана Вількіна пайшла на плошчу з-за
прымусу студэнтаў да датэрміновага галасавання. Святлана з’яўляецца выкладчыцай
у БНТУ.
Сама Святлана пазней абвяргла
інфармацыю пра абставіны затрымання яе сям'і на плошчы Незалежнасці падчас
разгону акцыі пратэсту.