viasna on patreon

Міністэрства ўнутраных спраў: 19-га журналісты маглі сысці, пакуль не пачаўся разгон

2011 2011-01-17T13:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

19 снежня на плошчы міліцыянты дзейнічалі «строга ў рамках закона», а журналісты «мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства ці адысці на бяспечную адлегласць».

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які прыйшоў у БАЖ з Міністэрства ўнутраных спраў у адказ на зварот ад 24 снежня. Арганізацыя звяртала ўвагу міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора на парушэнні правоў журналістаў і патрабавала прыцягнуць да адказнасці вінаватых.
Ліст падпісаў 11 студзеня Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС РБ Віталь Сінякоў.

«19 снежня 2010 г. у ходзе спынення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і супрацьпраўных дзеянняў яго ўдзельнікаў супрацоўнікі праваахоўных органаў дзейнічалі строга ў рамках правоў, прадастаўленых ім Законам („Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь“ — заў. БАЖ) і іншымі заканадаўчымі актамі».

А паколькі супрацоўнікі міліцыі ўвечась час папярэджвалі пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і рэкамендавалі грамадзянам пакінуць месца акцыі, «усе асобы, у тым ліку і журналісты сродкаў масавай інфармацыі… да пачатку дзеянняў праваахоўных органаў… мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства альбо адысці на бяспечную адлегласць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства