Яшчэ два падазраваныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
https://spring96.org/be/news/40204
2010
2010-12-27T18:34:13+0200
2010-12-27T18:34:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Новік быў затрыманы ўвечары 23 снежня дома і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Малады чалавек дастаўлены ў ізалятар КДБ, дзе ўтрымліваецца ўжо чацвёрты дзень
Сёння, 27 снежня, у кватэры асуджанага і адбываючага 15-сутачны арышт у Жодзіна ўдзельніка акцыі пратэсту Мікіты Ліхавіда супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Згодна з пастановай аб правядзенні ператрусу, Мікіта мае статус падазраванага. Ператрус супрацоўнікі КГБ правялі ў прысутнасці маці, якой патэлефанавалі ўдзень на працу і запатрабавалі ехаць дадому. У выніку вобыску былі выняты ноўтбук, сістэмны блок кампутара, 2 дыскі, запісная кніжка і спісы аднагрупнікаў Ліхавіда.