viasna on patreon

Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі “Святочная паштоўка ў няволю”

2010 2010-12-24T22:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volski-liavon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лявон Вольскі

Лявон Вольскі

Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей – беларускіх і замежных – музыкаў, літаратараў, мастакоў, спартоўцаў з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам: “Вы – вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд – асветлім змрочныя вязніцы!”.

 

Зварот Лявона Вольскага:

Шаноўныя сябры!

Мы прапануем Вам паўдзельнічаць у гуманітарнай акцыі. У Беларусі напярэдадні Калядаў і Новага году шмат людзей апынуліся ў месцах пазбаўлення волі. Яны былі арыштаваныя за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску. Ім наканавана правесці Каляды і Новы год за кратамі. Гэта нявесела. Таму давайце крышачку расквецім іхнія шэрыя будні. Давайце напішам ім Калядныя паштоўкі! Канкрэтным людзям, у кожнага з якіх ёсць імя і прозвішча, праца, вучоба, каханне і ўлюбёная справа. Выберыце, калі ласка, сабе асобу, якой Вы напішаце Калядную паштоўку. І пачынайце. Толькі не трэба надрыву, пафасу і слёз. Арыштаваным і без гэтага нялёгка. Давайце павіншуем нашых вязняў светла, радасна і з верай у лепшае. Вы – вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд – асветлім змрочныя вязніцы!

Лявон Вольскі&Krambambula-band

 

Лявон Волскі прапануе калядныя віншаванні дасылаць на адрас турмаў і на электронную пошту postcardbelarus@gmail.com . Вітаюцца відэа- і аўдыязвароты.

 

Праваабарончы цэнтра “Вясна” вітае ініцыятыву рок-музыкі і прапануе далучыцца да гэтай віншавальнай акцыі ўсіх нераўнадушных людзей. На сайце spring96.org размешчаны спісы асуджаных: гэты спіс утрымлівае недастаткова інфармацыі, хто ў якім месцы адбывае арышт, але ён увесь час дадаецца, і бліжэйшыя дні мы спадзяемся праінфармаваць зацікаўленых больш дакладна. Таксама просім усіх, каму вядома, дзе адбываюць пакаранне канкрэтныя арыштаваныя – паведамляць пра гэта па электроннаму адрасу infocenter8@gmail.com Так разам мы вызначым, куды накіроўваць ім віншаванні з надыходзячымі святамі.

На сённяшні дзень вядома, што арыштаваныя знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, УУС Мінскага раёна і Ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіна. Адрасы, па якіх можна накіроўваць паштоўкі:

220089

Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў

Імя і прозвішча адрасата

 

2200114

Мінск, вул. Скарыны, 20

УУС Мінскага раёна

Імя і прозвішча адрасата

 

222160

Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1

Жодзінскі РУУС

Імя і прозвішча адрасата

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства