viasna on patreon

Баранавічы: Мёртвыя ў спісах, а жывых няма

2010 2010-12-19T17:20:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-zaprash-mertvy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 снежня на выбарчым участку № 42 (інтэрнат будаўнічага трэста № 25, вул. Піянерская, 31) выбаршчыца Стахейка В.П. стала абурацца дзеяннямі сяброў участковай выбарчай камісіі. Вельмі хвалюючыся, яна паведаміла, што яе бацька Стахейка М.П. памёр 4 гады таму назад. Нягледзячы на гэта, УВК пастаянна дасылае на яго імя паведамленне аб парламенцкіх і мясцовых выбарах. Не сталі выключэннем і цяперашнія прэзідэнцкія выбары.

Такое ж паведамленне сістэматычна накіроўвае УВК выбарчага ўчастка № 2 на імя Хітрыка Пятра (вул. Славянская, 27), які памёр 3 гады таму назад. А вот Пятровіч Аляксей, які вучыцца ў Польшчы, але прапісаны па гэтаму адрасу (вул. Славянская, 27), у спісах выбаршчыкаў на ўчастку № 2 не значыцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства