viasna on patreon

У Светлагорску хворых прымушаюць галасаваць датэрмінова

2010 2010-12-18T17:01:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balnicasvietlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб тым, як гэта робіцца ў цэнтральнай раённай бальніцы, распавяла адна з мясцовых жыхарак.

“Мой сусед знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы, – кажа жанчына-настаўніца. – У чацвер альбо пятніцу (16 ці 17 снежня – карр.) да іх у палату прынеслі скрыню для галасавання. Сусед сказаў, што хоча яшчэ падумаць, за каго галасаваць, і прагаласуе 19 чысла. Але яму адказалі, што 19-га скрыню насіць не будуць. Сусед тады гаворыць: “Дык я сам схаджу і прагаласую”. На гэта яму адказалі: “Не, пакідаць бальніцу нельга, а калі пойдзеце – то Вам не дадуць лісток непрацаздольнасці (дакумент для атрымання аплаты па месцы працы за дні хваробы – карр.)”

Бальніца (на здымку) адносіцца да Маладзёжнага выбарчага участку № 12, цэнтр якога – у інтэрнаце вытворчага аб'яднання “Хімвалакно” (вул. Інтэрнацыянальная, 106). Старшынём участковай выбарчай камісіі тут з’яўляецца Некрашэвіч Васіль Мікалаевіч – работнік “Хімвалакна”. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, у выбарчую камісію ён “вылучаны працоўным калектывам участка віскознай ніткі прадзільнага цэху № 2 завода штучнага валакна”. У гэтым цэху В.Некрашэвіч працуе ўсталёўшчыкам прадзільных блокаў і гарнітуры.

Раней паведамлялася, што В.Некрашэвіч адмовіў у акрэдытацыі незалежнаму назіральніку, адносна чаго была накіравана заява ў раённую выбарчую камісію і пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства