Генпракуратура пагражае Някляеву крымінальнай справай
Генэральная пракуратура папярэдзіла кандыдата
на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева пра тое, што яго «заклікі выйсьці
на плошчу — незаконныя». У выпадку правядзеньня мерапрыемства
19 сьнежня ў адносінах да Някляева будзе заведзена крымінальная
справа, паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду!».
9 сьнежня Някляеў атрымаў тэлефонны званок з пракуратуры. Падчас
размовы кандыдату на прэзыдэнта сказалі, што 10 сьнежня яму ўкінуць
паведамленьне ў паштовую скрыню па месцы жыхарства.
Някляеў: «Пачалося цалкам прадказальнае і чаканае ад рэжыму
запалохваньне. Запалохваньне перасьледам: турмой, крыміналам. Нічога новага наш
рэжым не прыдумаў. І чым бліжэй да галасаваньня, калі будзе
вырашацца лёс рэжыму, тым меней будзе яго дэманстратыўная дэмакратыя. Яна
заканчваецца. А пачынаецца звычайнае і звыклае…».