Ігара Аліневіча трымаюць у “Амерыканцы”
Затрыманы 28 лістапада ў Маскве Ігар Аліневіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ (“Амерыканцы”) ў Менску. Пра гэта маці актывіста паведаміў дзяжурны адвакат.
Больш за двое сутак сябры Ігара расшуквалі яго ў аддзяленьнях міліцыі і ізалятарах Масквы. Але расійскія праваахоўнікі адмаўлялі наяўнасьць у іх такога затрыманага, разам з датычнасьцю сваіх супрацоўнікаў да гвалтоўнага захопу Аліневіча.
Толькі ўвечары 30 лістапада ўдалося знайсці сваякоў Ігара ў Мінску, якія
паведамілі, што Ігар знаходзіцца ў ізалятары Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі
Рэспублікі Беларусь. Пра гэта яны даведаліся 29 лістапада ад абавязковага
бясплатнага адваката, прадастаўленага Ігару КДБ. Такім чынам, менш чым за суткі
Ігар Аліневич быў дастаўлены з Масквы ў Мінск.
Сябры не выключаюць, што Аліневіча маглі вывезьці незаконна на
тэрыторыю Беларусі і на месцы аформіць затрыманьне, каб не марнаваць час на
працэдуры па экстрадыцыі. Аднак, якім чынам, насамрэч, адбылася
выдача затрыманага беларускаму боку пакуль дакладна невядома.
Ігара Аліневіча падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Менску 19 верасьня 2009 года і амбасаду Расіі ў ноч на 31 жніўня гэтага году.
Нагадаем, што абвінавачванне ў нападах, якія былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт 339 Крымінальнага Кодэксу) прад’яўленае пакуль Мікалаю Дзядку, Аляксандру Францкевічу і Максіму Веткіну.
Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч утрымліваюцца на Валадарцы, Мікалай Дзядок – у Жодзінскім СІЗА.
Яшчэ адзін падазраваны па справе падпалаў Зміцер Дубойскі знаходзіцца ў вышуку.