Беларускіх актывістаў затрымліваюць у Маскве
https://spring96.org/be/news/38364
2010
2010-11-30T15:02:00+0200
2010-11-30T15:02:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі спецслужбаў 28 лістапада ў Маскве ў раёне Баграціёнаўскага праспекту затрымалі актывіста Ігара Аліневіча, якога беларускія праваахоўныя органы падазраюць ва ўдзеле ў нападах на будынкі Генштабу ў Менску і амбасады Расіі гэтай восеньню.
Як паведамляе belarus.indymedia.org, увесь апошні час адзін з таварышаў Ігара, які, дарэчы, таксама затрымліваўся па падазрэньні ў нападах на 9 сутак, праз інтэрнэт дамагаўся сустрэцца з ім. Аднак па дарозе да места планаванай сустрэчы 6 невядомых агентаў схапілі Аліневіча і запіхнулі ў аўтамабіль. Яшчэ адзін беларускі актывіст паспеў уцякчы. Верагодна, зараз Ігар будзе чакаць экстрадыцыі на радзіму.
Месцазнаходжаньне Аліневіча на дадзены момант спрабуюць высветліць ягоныя родныя.