Расследаванне справы Юрыя Захаранкі зноў працягнулі
https://spring96.org/be/news/36060
2010
2010-10-05T11:34:00+0300
2010-10-05T11:34:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zacharanka090507.jpg
Пракуратура Мінска чарговым разам на тры месяцы, да 24 снежня, працягнула расследаванне справы аб выкраданні невядомымі экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, якая вядзецца з мая 1999 года.
"Пра гэта паведаміў следчы Юрый Вараўка, той самы. Такім чынам, следчы не памяняўся. Толькі раней ён быў следчым па асабліва важных справах, а зараз падпісваецца як намеснік начальніка следчага аддзела горада Мінска. Такім чынам, на павышэнне пайшоў. А ў справе як не было выніку, так і няма", — кажа праваабаронца Алег Волчак.