Навіны на тэму: зніклыя
02.09.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць катаванні над пратэстоўцамі і прадухіліць гвалтоўныя знікненні
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі Беларусь спыніць катаванні над затрыманымі і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія, як паведамляецца, беспакарана прыніжалі і збівалі дэманстрантаў у месцах утрымання пад вартай.
21.08.2020 Што вядома “Вясне” пра зніклых пасля акцый пратэсту грамадзянах?
Увага! Сітуацыя са зніклымі часта мяняецца. Сачыце за абнаўленнямі!
18.08.2020 “Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, чые блізкія ці знаёмыя зніклі ў перыяд з 9 па 13 жніўня ў Мінску або ў іншых гарадах, з просьбай паведаміць неабходную інфармацыю праваабаронцам па тэлефоне “Вясны”.
07.07.2020 20 гадоў таму знік Дзмітрый Завадскі
7 ліпеня спаўняецца 20 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага.
16.01.2020 У Беларусі аднавілі справу аб знікненні ў 1999 годзе Ганчара і Красоўскага
У Беларусі аднавілі папярэдняе расследаванне па факце знікнення ў верасні 1999 годзе апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага, паведамляе euroradio.fm.
18.12.2019 Стэфановіч: Па справе скрадзеных палітыкаў павінна быць следства і суд
Па справе скрадзеных беларускіх палітыкаў павінна быць следства і суд, толькі яны дапамогуць дабіцца праўды, – лічыць юрыст праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч.
17.12.2019 10 меркаванняў аб прызнанні былога «САХРаўца» пра забойствы праціўнікаў Лукашэнкі
Што кажуць аб прызнанні былога байца беларускага «эскадрону смерці» афіцыйныя органы, праваабаронцы, той, каго абвінавачваюць у забойствах, беларускія палітыкі?
16.12.2019 «Нямецкая хваля»: былы спецназавец МУС Беларусі прызнаўся ў забойствах апазыцыянераў
«Нямецкая хваля» апублікавала відэа, ў якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону смерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.
06.03.2019 Праваабаронца: Справы зніклых палітыкаў расследавацца ў бліжэйшы час не будуць
Канстытуцыйны суд адказаў 21 лютага кіраўніцы Раісе Міхайлоўскай на зварот, у якім яна прасіла прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне як асобны від злачынства. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Н. Карповіч паведаміў, што зварот вывучаны ў Канстытуцыйным судзе, аднак падставаў для ўзбуджэння вядзення па справе не выяўлена.
07.02.2019 Пяць аргументаў для Канстытуцыйнага суда па "гвалтоўных знікненнях"
Кіраўніца БДЦ Раіса Міхайлоўская 6 лютага звярнулася ў Канстытуцыйны суд з просьбай крыміналізаваць гвалтоўнае знікненне, як асобны від злачынства ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
01.02.2019 Беспакаранасць лікуе: Расследаванне спраў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага прыпынена
Паведамленні аб прыпыненні папярэдняга расследавання аб знікненні сваіх блізкіх атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак, паведамляе "Беларускі дакументацыйнага цэнтр".
30.08.2018 Раіса Міхайлоўская: “Стаўленне краіны да гвалтоўных знікненняў – гэта тэст на яе гуманнасць”
30 жніўня па ўсім свеце адзначаецца Дзень ахвяраў гвалтоўнага знікнення. На дадзены момант Міжнародную канвенцыю ААН для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў падпісалі 107 краін, 64 з іх яе ратыфікавалі. Але Беларусі сярод іх дагэтуль няма. Чаму краіна не спяшаецца далучыцца да Канвенцыі?
31.08.2017 Рэспубліка Беларусь лічыць непрымальнай скаргу ў КПЧ Ульяны Захаранкі
22 жніўня Беларусь прадставіла КПЧ ААН інфармацыю па індывідуальным паведамленні Ульяны Захаранкі, у якой указала, што ёю не былі вычарпаны ўсе даступныя сродкі абароны на нацыянальным узроўні.
30.08.2017 У Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў у Беларусі ўспамінаюць Захаранку, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага
30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Канвэнцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый набыла сілу ў 2010 годзе. Яна падпісаная амаль сотняй дзяржаваў і на гэты час ратыфікаваная 50 краінамі.
30.08.2017 Украінскі амбудсмэн зьвярнуўся да расійскага, каб праверыць зьвесткі аб затрыманьні ўкраінца Грыба
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў пытаньнях правоў чалавека Валерыя Луткоўская просіць упаўнаважаную ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяну Маскалькову праверыць інфармацыю аб магчымым затрыманьні і высьветліць месцазнаходжаньне грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба, які на днях зьнік на тэрыторыі Беларусі.