Навіны на тэму: зніклыя
06.03.2019 Праваабаронца: Справы зніклых палітыкаў расследавацца ў бліжэйшы час не будуць
Канстытуцыйны суд адказаў 21 лютага кіраўніцы Раісе Міхайлоўскай на зварот, у якім яна прасіла прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне як асобны від злачынства. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Н. Карповіч паведаміў, што зварот вывучаны ў Канстытуцыйным судзе, аднак падставаў для ўзбуджэння вядзення па справе не выяўлена.
07.02.2019 Пяць аргументаў для Канстытуцыйнага суда па "гвалтоўных знікненнях"
Кіраўніца БДЦ Раіса Міхайлоўская 6 лютага звярнулася ў Канстытуцыйны суд з просьбай крыміналізаваць гвалтоўнае знікненне, як асобны від злачынства ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
01.02.2019 Беспакаранасць лікуе: Расследаванне спраў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага прыпынена
Паведамленні аб прыпыненні папярэдняга расследавання аб знікненні сваіх блізкіх атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак, паведамляе "Беларускі дакументацыйнага цэнтр".
30.08.2018 Раіса Міхайлоўская: “Стаўленне краіны да гвалтоўных знікненняў – гэта тэст на яе гуманнасць”
30 жніўня па ўсім свеце адзначаецца Дзень ахвяраў гвалтоўнага знікнення. На дадзены момант Міжнародную канвенцыю ААН для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў падпісалі 107 краін, 64 з іх яе ратыфікавалі. Але Беларусі сярод іх дагэтуль няма. Чаму краіна не спяшаецца далучыцца да Канвенцыі?
31.08.2017 Рэспубліка Беларусь лічыць непрымальнай скаргу ў КПЧ Ульяны Захаранкі
22 жніўня Беларусь прадставіла КПЧ ААН інфармацыю па індывідуальным паведамленні Ульяны Захаранкі, у якой указала, што ёю не былі вычарпаны ўсе даступныя сродкі абароны на нацыянальным узроўні.
30.08.2017 У Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў у Беларусі ўспамінаюць Захаранку, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага
30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Канвэнцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый набыла сілу ў 2010 годзе. Яна падпісаная амаль сотняй дзяржаваў і на гэты час ратыфікаваная 50 краінамі.
30.08.2017 Украінскі амбудсмэн зьвярнуўся да расійскага, каб праверыць зьвесткі аб затрыманьні ўкраінца Грыба
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў пытаньнях правоў чалавека Валерыя Луткоўская просіць упаўнаважаную ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяну Маскалькову праверыць інфармацыю аб магчымым затрыманьні і высьветліць месцазнаходжаньне грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба, які на днях зьнік на тэрыторыі Беларусі.
07.07.2017 7 ліпеня – гадавіна знікнення Дзмітрыя Завадскага
За 17 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага праваахоўныя органы Беларусі так і не адказалі на пытанні, хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства і што насамрэч здарылася з Дзмітрыем, нагадвае БАЖ.
13.04.2017 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў зніклага палітыка Юрыя Захаранкі
У рашэнні КПЧ ААН адзначана, што дзяржава парушыла права Юрыя Захаранкі на жыццё, на абарону ад катаванняў і жорсткага бесчалавечнага абыходжання і на свабоду і асабістую недатыкальнасць.
15.02.2017 Ульяна Захаранка прэзідэнту: «У Вас дастаткова паўнамоцтваў, каб расследаваць справу»
Маці зніклага 17 гадоў таму палітыка Юрыя Захаранкі звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, паведамляе Беларускі дакументацыйны цэнтр.
01.08.2016 Маці Юрыя Захаранкі патрабуе, каб суд прызнаў памерлым зніклага 17 гадоў таму сына
1 жніўня Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу Ульяны Захаранкі без задавальнення, паколькі ў вытворчасці дагэтуль знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная пракуратурай 17 верасня 1999 года.
07.07.2016 7 ліпеня – дзень знікнення Дзмітрыя Завадскага
Cёння спаўняецца шаснаццаць гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага.
18.11.2015 Андрэй Гайдукоў нагадаў жыхарам Наваполацку пра зніклых палітыкаў (фота)
На тумбе для афішаў ён павесіў партрэты Змітра Завадскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага з надпісам "Беларусь памятае". Мінакам ён раздаваў улёткі з заклікам прыйсці на акцыю, прымеркаваную да гадавіны рэфэрэндуму 1996 года.
16.09.2015 У Мінску прайшоў пікет у гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага (фота)
Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька падчас пікета 16 верасня ў Мінску, які пачаўся ў 18.30 каля ГУМа, заклікаў грамадзян Беларусі скарыстацца магчымасцю атрымаць праўдзівую інфармацыю пра зніклых палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.
16.09.2015 Раіса Міхайлоўская: Фільм «Банда» пра зьніклых зьявіцца ў інтэрнэце напярэдадні выбараў
16 верасьня дакумэнтальны фільм «Банда», прысьвечаны тэме палітычных зьнікненьняў апанэнтаў рэжыму ў Беларусі, дэманструецца ў Нідэрляндах. Першымі гледачамі фільму ў Беларусі ў лютым 2015 году сталі маці Юрыя Захаранкі і Зьмітра Завадзкага.