viasna on patreon

Украінскі амбудсмэн зьвярнуўся да расійскага, каб праверыць зьвесткі аб затрыманьні ўкраінца Грыба

2017 2017-08-30T14:03:00+0300 2017-08-30T16:13:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lutkouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерыя Луткоўская

Валерыя Луткоўская

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў пытаньнях правоў чалавека Валерыя Луткоўская просіць упаўнаважаную ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяну Маскалькову праверыць інфармацыю аб магчымым затрыманьні і высьветліць месцазнаходжаньне грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба, які на днях зьнік на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода".

«Прашу Вас праверыць інфармацыю аб факце затрыманьня Паўла Грыба, прававых падставах затрыманьня, пра яго месцазнаходжаньне, умовы ўтрыманьня і стан здароўя», — гаворыцца ў лісьце Валерыі Луткоўскай, паведамляе прэс-служба амбудсмэна.

Паводле амбудсмэна Ўкраіны, той факт, што ў бацькоў Паўла Грыба адсутнічае якая-небудзь інфармацыя пра тое, у якой установе знаходзіцца іхны сын і на якіх падставах, выклікае сур’ёзную заклапочанасьць.

28 жніўня стала вядома аб зьнікненьні ў Беларусі 19-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба. Як расказаў ягоны бацька, хлопец зьехаў у Гомель на сустрэчу зь дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся і меў зносіны ў сацсетках. Бацька падазрае, што сына выкрала ФСБ Расеі.

У Генпракуратуры Ўкраіны паведамілі, што расьсьледуюць зьнікненьне Паўла Грыба паводле артыкулу «наўмыснае забойства».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства