viasna on patreon

Пінскі гарадзкі выканаўчы камітэт ня даў дазволу грамадзкаму актывісту Сяргею Касьцюковічу правесьці пікет

2006 2006-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ 18 студзеня пінчук Сяргей Касьцюковіч накіраваў два звароты ў мясцовы выканкам з прозьбай правесьці пікетаваньне пад назвай «Дзе чэсныя, празрыстыя і справядлівыя выбары?» Ён прасіў дазволу на правядзеньне пікетаваньня 3 і 7 лютага, дакладна вызначыўшы месца і час акцыяў. Грамадзкі актывіст гарантаваў падтрыманьне парадку падчас правядзеньня мерапрыемстваў ды таксама выказваў намер прыбраць месца пікетаваньня пасьля іх заканчэньня.

У адказ на свае звароты Сяргей Касьцюковіч нядаўна атрымаў ліст за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму А. Канеўскага, датаваны 27 студзеня. Чыноўнік праінфармаваў грамадзкага актывіста, што гарвыканкам не дае дазволу на правядзеньне пікетаў, таму што «гэта будзе азначаць парушэньне патрабаваньняў Выбарчага кодэксу ў частцы тэрмінаў пачатку перадвыбарчай агітацыі». С. Касьцюковіч быў папярэджаны, што ў выпадку несанкцыянаванага пікетаваньня "гарадзкому аддзелу ўнутраных справаў прапанавана прыняць меры для іх прыпыненьня і прыцягненьня вінаватых да адказнасьці".

Як паведамила Асамблея НДА, С. Касьцюковіч зьбіраецца абскардзіць рашэньне гарвыканкаму ў вышэйстаячай інстанцыі, а пасьля можа падаць у суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства