У Сьвіслачы на Гарадзеншчыне пачаўся суд над Генадзем Радзецкім, зборшчыкам подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча
https://spring96.org/be/news/3493
2006
2006-01-31T10:00:00+0200
2006-01-31T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тыдзень таму ў Генадзя Радзецкага міліцыянты канфіскавалі аўтабіяграфію і каляровы партрэт А.Мілінкевіча, калі ён зьбіраў подпісы на міні-рынку. Склалі пратакол, у якім было запісана, што яны канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы. Генадзь Радзецкі адмовіўся падпісваць пратакол.
30 студзеня ў адміністрацыйным судзе Генадзь Радзецкі не пагадзіўся з тым, што аўтабіяграфія і партрэт зьяўляюцца агітацыйнымі матэрыяламі, а якое-кольвек экспэртнае заключэньне ў справе адсутнічала. Судзьдзя адклала паседжаньне на сёньня, на 16-ю гадзіну, паведаміла радыё Свабода.
Генадзь Радзецкі не карыстаўся паслугамі адваката.