viasna on patreon

Крымінальная справа выдаўца бюлетэню «Бойкий Клецк» ужо ў судзе

2010 2010-08-06T13:42:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Слуханні па крымінальнай справе супраць выдаўца рэгіянальнага маланакладнага бюлетэню «Бойкий Клецк» Сяргея Панамарова могуць адбыцца ўжо ў канцы жніўня. Пра гэта паведамілі выдаўцу супрацоўнікі суда Клецкага раёна, куды справа паступіла яшчэ на пачатку ліпеня. Нядаўна, аднак, яе перадалі ў Мінскі абласны суд. Сяргею Панамарову інкрымінуюць парушэнне арт. 369 КК РБ — «Знявага прадстаўніка ўлады».

Справу завялі яшчэ 25 траўня г.г. У чэрвені следчы па асабліва важных справах Клецкай раённай пракуратуры А. Азарэвіч прад’явіў Панамарову абвінавачанне і ўзяў з яго падпіску аб нявыездзе. 

Падставай для ўзбуджэння справы, нагадаем, сталі 7 артыкулаў, што публікаваліся ў бюлетэні ў 2006—2009 гг. На іх пакрыўдзіліся адразу 5 прадстаўнікоў мясцовай улады: гэта старшыя Клецкага райвыканкама А. Бойка, суддзя райсуда А. Гасцеева, старшыня раённага Савета дэпутатаў П. Дудук і клецкія міліцыянты А. Канановіч і С. Здрок.

Гэта не першая спроба завесці супраць клецкага актывіста крымінальную справу за публікацыю артыкулаў пра прадстаўнікоў мясцовай улады. Толькі цягам 2007 года пракуратура Клецкага раёна некалькі разоў распачынала крымінальную справу ў дачыненні да Панамарова нібыта за паклёп у друкаваных СМІ (арт. 188 ч. 2) .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства